Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць начнога эфіру – палітык Віктар Івашкевіч


Радыё Свабода, Прага Сёньня госьцем нашага начнога эфіру будзе старшыня арганізацыйнага камітэту “Эўрапейскага маршу за свабоду” Віктар Івашкевіч. Людзі на менскіх вуліцах скажуць, ці маюць, на іхную думку, плён вулічныя акцыі беларускай апазыцыі.

У “Начной Свабодзе” сёньня таксама рэпартаж з прэзэнтацыі кнігі палітыка Паўла Севярынца “Лісты зь лесу”.

У “Начных досьледах” мы пагутарым пра сытуацыю з функцыянаваньнем у Беларусі аўташколаў. Паводле Дзяржаўтаінспэкцыі, якасьць падрыхтоўкі новых кіроўцаў “нулявая”.

Мы раскажам таксама пра беларускіх афэрыстаў, якія стварылі ў ЗША фінансавую піраміду і спрытна “выбівалі” грошы з даверлівых амэрыканцаў.

У перадачы “Гукапіс” Аляксандар Памідораў працягне аповед пра менскі гурт “Постскрыптум”, а ў “Начной чытанцы” прагучаць вершы Алеся Ліпая.

Пасьля 23-й гадзіны – агляд вашых лістоў на “Свабоду”, а 23.15 “Падарожжа “Свабоды” ў вёску Вайтэлі Маладэчанскага раёну, а 23.33 у “Экспэртызе “Свабоды” размова пра тое, ці могуць заплянаваныя на восень маршы апазыцыі паўплываць на грамадзка-палітычную сытуацыю ў Беларусі, а 23.45 запіс адказаў палітыка і гісторыка Валянціна Голубева на пытаньні ўдзельнікаў сёньняшняй онлайн-канфэрэнцыі на сайце svaboda.org.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры “Свабоды” і ў інтэрнэце.
XS
SM
MD
LG