Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы міністар эканомікі Расеі: "Гэта апошні цьвік у труну саюзнай дзяржавы"


Радыё Свабода Пляны Нацыянальнага банку Беларусі ад наступнага году адмовіцца ад прывязкі беларускага рубля да расейскага – гэта "апошні цьвік, забіты ў труну саюзнай дзяржавы", завіў у эфіры радыёстанцыі "Эхо Москвы" прэзыдэнт Расейскай фінансавай карпарацыі, былы міністар эканомікі Расеі Андрэй Нячаеў. Паводле Нячаева, такі крок робіць немагчымым увядзеньне адзінай расейска-беларускай валюты.

Андрэй Нячаеў лічыць, што рашэньне Нацбанку Беларусі аб магчымай прывязцы беларускага рубля да даляру чыста палітычнае, бо з эканамічнага гледзішча было б больш разумна прывязваць валюту да стабільнейшай цяпер валюты, эўра, альбо адразу да дзьвюх валютаў – эўра і даляру.

Нацбанк прапануе адмовіцца ад “прывязкі” да расейскага рубля, 15.08.2007 Інтэрвію з А.Нячаевым на сайце радыёстанцыі “Эхо Москвы”, 15.08.2007 С.Багданкевіч: “Адмова ад прывязкі да расейскага рубля – гэта палітычнае рашэньне”, ucpb.org, 15.08.2007
XS
SM
MD
LG