Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт у абарону гістарычнай часткі Горадні


Радыё Свабода У сувязі з разбурэньнем гістарычнай часткі Горадні Камітэт па культуры і адукацыі Эўрапарлямэнту зьвярнуўся ў ЮНЭСКА з просьбай абараніць гістарычную частку цэнтру каралеўскага гораду над Нёманам. У заяве ўтрымліваецца просьба аб утварэньні міжнароднай камісіі, якая занялася б наглядам за рэстаўрацыйнымі працамі ў Горадні. Пра гэта паведаміла прэсавая служба аднаго зь лідэраў апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча.

Прадстаўнік Камітэту Тадэвуш Звефка падрыхтаваў таксама адмысловую заяву, у якой асуджаецца праграма рэканструкцыі помнікаў архітэктуры гістарычнага цэнтру Горадні і заклік да мясцовых ўладаў спыніць падобныя дзеянні.

• Польшча выступае ў абарону гарадзенскіх помнікаў, 14.08.2007
XS
SM
MD
LG