Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-маршалка Сэнату Польшчы ня ўпусьцілі ў Беларусь


Міхал Карневіч, Горадня Кшыштаф Путра накіроўваўся ў Гародню разам з намесьнікам кіраўніка канцылярыі Сэнату Рамуальдам Ланчкоўскім для ўдзелу ў мерапрыемствах, прысьвечаных Дню Войска Польскага.

На памежным пераходзе Брузгі беларускія памежнікі адмовілі Кшыштафу Путру ва ўезьдзе. Тым жа часам Рамуальду Ланчкоўскаму ўезду не забаранілі. Абодва дэпутаты вярнуліся ў Польшчу.

І Кшыштаф Путра, і Рамуальд Ланчкоўскі зьяўляюцца прадстаўнікамі кіроўнай партыі Польшчы “Права й справядлівасьць”.

Плянавалася, што а 18-й гадзіне абодва палітыкі возьмуць удзел ва ўскладаньні кветак на вайсковых могілках у Горадні, дзе пахаваны польскія афіцэры й жаўнеры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG