Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыі салідарнасьці з А.Казуліным пройдуць па ўсёй Беларусі


Вячаслаў Кулік, Менск У Берасьці, Баранавічах, Клецку, Магілёве і ў іншых гарадох Беларусі актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Партыі камуністаў беларускай і Свабоднага прафсаюза беларускага падалі заяўкі на правядзеньне 30 жніўня пікетаў у падтрымку зьняволенага былога кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандара Казуліна.

Пра гэта Радыё Свабода паведаміў адзін зь лідэраў БСДП (Грамада) Анатоль Ляўковіч. Акцыі прымеркаваныя да 500 дзён утрыманьня Аляксандара Казуліна ў зьняволеньні.

“Ягоныя родныя, сябры і паплечнікі непакояцца станам здароўя палітвязьня, – кажа Анатоль Ляўковіч, – да яго не даходзяць лісты з волі. У турме Аляксандара Казуліна пазбаўляюць газэт ды іншых носьбітаў інфармацыі”.

Анатоль Ляўковіч лічыць, што “пікеты ўзмоцняць акцыю салідарнасьці з Казуліным і прыцягнуць увагу грамадзкасьці да палітычна матываванага ўтрыманьня за кратамі аднаго зь лідэраў беларускай апазыцыі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG