Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пачаўся суд над інтэрнэт-рэсурсам


Алег Грузьдзіловіч, Менск У гаспадарчым судзе Менску пачаўся працэс супраць інтэрнэт-рэсурсу www.uspb.org. На гэтым сайце разьмяшчаецца інфармацыя пра дзейнасьць Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Пазоў на сайт падала юрыдычная група “Аргументъ”, заставальнікам якой Андрэй Козік – сын старшыні Фэдэрацыі прафсаюзаў беларускай Леаніда Козіка. Падставай стаў артыкул “Сям’я” робіць бізнэс. Пад надзейным дахам дзяржавы”, які быў зьмешчаны на сайце. Група “Аргументъ” лічыць, што артыкул наносіць шкоду яе рэпутацыі і рэпутацыі сына прафсаюзнага лідэра.

“Сайт партыі не належыць. Яго адкрылі асобы, якія зьехалі за мяжу. Мы толькі карыстаемся гэтым рэсурсам у інтэрнэце, але ўплываць на яго ня можам”, -- кажа прадстаўнік АГП Сяргей Альфер. Судзьдзя Нэлі Арлоўская абавязала адказчыка прадставіць суду зьвесткі пра парадак рэгістрацыі інтэрнэт рэсурсаў.

Кіраўнік групы “Аргументъ” Андрэй Козік у суд не зьявіўся. Судзьдзя перанесла разгляд пазову на 16 жніўня.
XS
SM
MD
LG