Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клецк: супраць Сяргея Панамарова аднаўляюць крымінальную справу


Вячаслаў Кулік, Менск Сённьня выдавец і рэдактар незалежнага інфармацыйнага бюлетэня «Бойкий Клецк» Сяргей Панамароў атрымаў позву зьявіцца ў чацьвер у Клецкі РАЎС да старшага дазнаўцы Клецкага РАЎС Бяганскага.

Сяргей Панамароў паведаміў Радыё Свабода, што ён ня першы раз абвінавачваецца паводле артыкулу №188 ч.2 Крымінальнага кодэксу (паклёп у друкаваным выданьні).

«Яшчэ 14 траўня 2000 году мяне абвінавачвалі паводле заявы загадчыцы юрыдычнай кансультацыі Натальлі Семашкевіч», – паведаміў Радыё Свабода спадар Панамароў, – але 18 чэрвеня 2007 году крымінальная справа была спыненая ў сувязі з адсутнасьцю складу злачынства. Лінгвіністычная экспэртыза не пацьвердзіла фактаў паклёпу ў публікацыях».

Сяргей Панамароў учора падаў заяўку ў Клецкі райвыканкам на дазвол пікету 30 жніўня ў абарону палітвязьня Аляксандара Казуліна.

«Спроба мясцовай ўлады адразу аднавіць крымінальную справу – гэта намер запалохаць мяне і ўдзельнікаў акцыі», – перакананы Сяргей Панамароў.

Інфармацыйны бюлетэнь «Бойкий Клецк» – штотыднёвік на 12 старонках. Наклад – 299 асобнікаў. Распаўсюджваецца ў Клецку, Нясьвіжы і Копылі.

• «Бойкі Клецк»: міліцыянты змагаюцца зь недзяржаўнай прэсай, 9.07.2007 • У Клецку затрымалі выдаўца незалежнага бюлетэню , 20.04.2007
XS
SM
MD
LG