Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Жоўценькі пясочак” Васіля Быкава прачытаюць у КДБ


Радыё Свабода, Менск На памежным пераходзе ў Берасьці мытнікі затрымалі сакратара партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Дзяніса Садоўскага. Яго абшукалі і канфіскавалі кампакт-дыскі з матэрыяламі да 70-годзьдзя сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі, раздрукоўкі інтэрнэт-паведамленьняў на розныя тэмы, а таксама электронны варыянт кнігі Васіля Быкава «Жоўценькі пясочак».

Гаворыць Дзяніс Садоўскі:

«Яны западозрылі, што гэта, магчыма, пагражае нацыянальнай бясьпецы, што я перавожу гэтыя рэчы ў Польшчу. Выдалі мне акт: усё гэта будзе перададзена ў КДБ для праверкі. А пасьля мне паведамяць: зьяўляецца гэта пагрозай нацыянальнай бясьпецы ці не. Калі не – то аддадуць. А калі зьяўляецца – тады будуць раскручваць гэту справу далей».

Паводле Дзяніса Садоўскага, дагляд ягоных рэчаў, а таксама сябра партыі Аляксея Шэіна быў праведзены выбарачна і пільна. Калі Дзяніса адпусьцілі, яны са спадаром Шэіным накіраваліся ў Польшчу – для ўдзелу ў сэмінары «Пэрспэктывы хрысьціянскай дэмакратыі ва Ўсходняй Эўропе».
XS
SM
MD
LG