Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саюзу левых сіл ізноў адмоўлена ў рэгістрацыі


Радыё Свабода Сёньня стваральнікі Саюзу левых сіл атрымалі зь Міністэрства юстыцыі паўторную адмову ў рэгістрацыі.

Нагадаем, што у саюз уваходзяць Партыя камуністаў Беларуская, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя “Грамада” і Беларуская партыя жанчын “Надзея”. У адмове адзначаецца, што яе прычынай сталі недакладнасьці ў афармленьні пратаколаў устаноўчага зьезду саюзу і выпісак зь яго. Напрыклад, у адным з дакумэнтаў прозьвішча старшыні партыі “Надзея” напісанае з малой літары, у іншай паперы зробленая памылка ў абрэвіатуры саюзу – замест СЛП напісана СПП.

Сакратар ЦК ПКБ Валер Ухналёў лічыць адказ Міністэрства юстыцыі “неабгрунтаваным і незаконным”. Паводле яго, галоўная прычына адмовы ў рэгістрацыі саюзу – боязь уладаў умацаваньня левай апазыцыі напярэдадні ўступленьня ў дзеяньне закону аб скасаваньні льготаў.Заснавальнікі саюзу маюць намер аспрэчваць рашэньне мінюсту ў Вярхоўным судзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG