Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкія дэпутаты – за зьніжэньне кошту візаў для беларусаў


Алена Струвэ, Менск Афіцыйны Менск спадзяецца на станоўчае рашэньне Бундэстагу ў пытаньні зьніжэньня кошту шэнгенскіх візаў для беларускіх грамадзянаў.

Дэбаты ў візавым пытаньні для Беларусі стаялі на парадку дня ліпеньскага паседжаньня Бундэстагу, аднак нямецкія дэпутаты вырашылі перанесьці абмеркаваньне на восень. Галоўная лабістка пытаньня, дэпутатка ад фракцыі зялёных Марылюіза Бэк сказала Свабодзе, што будзе працягваць прасоўваньне сваёй прапановы.

Дэпутатка перакананая, што Нямеччына як адна з самых багатых краінаў Эўразьвязу можа ў аднабаковым парадку адмовіцца ад часткі паступленьняў ад консульскіх збораў зь Беларусі.

“Аднак, пры гэтым я хачу зьвярнуць вашу ўвагу, што ў кіраўніцтва краінаў, якія не ўваходзяць у Эўразьвяз, кшталту Беларусі, Расеі, Украіны, была магчымасьць хадайнічаць пра зьніжэньне візавых коштаў для сваіх грамадзянаў. Адрозна ад Беларусі, яе суседзі скарысталіся падобнай магчымасьцю… Менск гэтага, аднак, не зрабіў”, – удакладніла Марылюіза Бэк.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG