Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча выступае ў абарону гарадзенскіх помнікаў


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польшча мае намер закрануць тэму зьнішчэньня гарадзенскіх помнікаў у двухбаковых перамовах зь Беларусьсю. Пра гэта заяўляе міністэрства культуры гэтай краіны.

Прадстаўнік Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Філіп Мэнхэс заявіў нашаму радыё, што, паводле міністэрства, разбурэньне старой забудовы Горадні трэба неадкладна спыніць.

“Чарговыя разбурэньні помнікаў архітэктуры ў гістарычным цэнтры Горадні выклікае непакой і пратэст польскага Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны. Гарадзенскі стары горад належыць да шматкультурнай спадчыны гэтага гораду, дзе разам жылі палякі, беларусы, габрэі, літоўцы. Гэтае месца трэба асабліва ахоўваць”.

У лісьце польскага міністэрства культуры на імя Генэральнага дырэктара ЮНЭСКА Каіціра Мацууры, сярод іншага, гаворыцца, што польскі бок мае намер “закрануць тэму зьнішчэньняў гарадзенскіх помнікаў у двухбаковых перамовах зь Беларусьсю”.

“Міністэрства культуры Польшчы лічыць, што патрабуецца міжнароднае ўмяшаньне аўтарытэтнай арганізацыі, такой як ЮНЭСКА і таму было вырашана зьвярнуцца туды з адпаведным лістом”, – кажа Філіп Мэнхэс.

У хуткім часе Горадню плянуе наведаць група дэпутатаў польскага Сэйму пад кіраўніцтвам старшыні дэпутатцкай групы салідарнасьці зь Беларусьсю Робэрта Тышкевіча.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG