Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Прадпрымальнікі ствараюць камітэты самаабароны


Вячаслаў Кулік, Менск На рынках у Беларусі прадпрымальнікі ствараюць камітэты самаабароны. Пра гэта заявіў сёньня Радыё Свабода лідэр грамадзянскай кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальнікаў” Віктар Гарбачоў.

“У Барысаве, Сьветлагорску і Слуцку камітэты самаабароны папярэджваюць гандляроў аб неспадзяваных масавых праверках з канфіскацыяй тавару і дапамагаюць у канфліктных сытуацыях”, – патлумачыў Віктар Гарбачоў.

Прадпрымальнікі скардзяцца, што ад 10 жніўня падатковыя і санітарныя інспэкцыі, міліцыя і іншыя службы, якія атрымалі права кантраляваць гандаль на рынках, узмацнілі масавыя праверкі і імгненна канфіскуюць тавар, на які няма гігіенічных пасьведчаньняў і сэртыфікатаў адпаведнасьці. Віктар Гарбачоў называе гэтыя працэдуры рэпрэсіямі і тлумачыць, дзе палягае праблема:

“Прадпрымальнікі – мабільныя людзі. Прывезьлі тавар і прадалі яго. А ў дзяржаўных службах нерэальна цяпер атрымаць сэртыфікат нават за тыдзень. Неадпаведнасьць дэкрэта прэзыдэнта аб сэртыфікацыі тавару існуючым цяпер умовам вымушае нас пратэставаць”.

• Сьветлагорск: прадпрымальнікі вырашылі з 1 верасьня пачаць страйк, 10.08.2007
XS
SM
MD
LG