Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве будуць патрабаваць вызваленьня Аляксандра Казуліна


Радыё Свабода, Магілёў 30 верасьня ў Магілёве група грамадзян зьбіраецца правесьці акцыю пратэсту супраць зьняволеньня былога кандыдата на прэзыдэнта Беларусі Аляксандара Казуліна. Заяўка на пікетаваньне пададзеная ў Магілёўскі гарвыканкам на імя старшыні Віктара Шорыкава.

Пад заяўкай паставілі подпісы сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Юры Новікаў і Сяргей Фамін.

Заяўнікі прымяркоўваюць акцыю пратэсту да 500 дзён зьняволеньня апазыцыйнага палітыка. Плянуецца, што ў пікеце возьмуць удзел да 15 чалавек.

У чэрвені пікет за вызваленьне спадара Казуліна магілёўскія ўлады не дазволілі. Забарону матывавалі тым, што пікет ёсьць спосабам ціску на судовыя дзяржаўныя органы ўлады, а гарадзкая выканаўчая ўлада ня мае права спрыяць такім дзеяньням.

• Магілёў: пікетаў за вызваленьне А.Казуліна не дазволілі, 26.06.2007
XS
SM
MD
LG