Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У тэракце на расейскай чыгунцы беларусы не пацярпелі


Ігар Карней, Менск Беларускіх грамадзянаў у хуткім цягніку “Неўскі экспрэс” па маршруце Масква-Санкт-Пецярбург не было. Пра гэта паведамілі нашаму радыё ў Міністэрстве замежных справаў Беларусі.

Пасажырскі цягнік пацярпеў крушэньне ў Наўгародзкай вобласьці ўчора позна ўвечары ў выніку падрыву самаробнага выбуховага прыстасаваньня.

Як паведамляюць карэспандэнты Радыё Свабода, якія пабывалі на месцы аварыі, траўмы рознай ступені атрымалі больш за 60 чалавек. 33 чалавекі шпіталізаваныя. Тры пасажыры знаходзяцца ў цяжкім стане. Усяго ў цягніку знаходзіўся 231 пасажыр і яшчэ 20 чалавек пэрсаналу.

Генэральная пракуратура Расеі афіцыйна пацьвердзіла, што аварыя цягніка Масква-Санкт-Пецярбург адбылася ў выніку тэракту -- падрыву самаробнага выбуховага прыстасаваньня магутнасьцю 2 кіляграмы ў тратылавым эквіваленце.

Пакуль ніхто ня ўзяў на сябе адказнасьці за тэракт .
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG