Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларускі "Народны Альбом" у Варшаве


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Варшаве навучэнцы зачыненага беларускага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа паказалі жыхарам польскай сталіцы мюзікл паводле “Народнага альбому” (аўтар Міхал Анемпадыстаў)

Дырэктар ліцэю Уладзімер Колас кажа, што “Народны альбом” цікавы перадусім тым, што ані маладыя беларусы, ані палякі ня ведаюць шмат пра гісторыю заходнебеларускіх земляў у міжваенны пэрыяд.

Колас: “Народны альбом”, я думаю, цікавы і мне і іншым тым, што рэстаўруе пляст культуры, які ўжо зьнішчаны. У 20-я-30-я гады ў савецкай Беларусі панаваў генацыд, і за нейкія звычайныя мары і памкненьні людзей проста забівалі. А тут ёсьць “Простыя словы і простыя рэчы”, як сьпяваецца ў адной зь песьняў”.

На варшаўскую прэм’еру прыйшлі, сярод іншых, вядомы рэжысэр Міраслаў Дэмбіньскі (аўтар фільму “Партызанская школа” пра ліцэй), а таксама намесьнік мэра Варшавы Уладзімер Пашыньскі. Ліцэісты ўжо прадстаўлялі “Народны альбом” у польскіх гарадах Гданьск і Закапанэ, дзе, як і ў Варшавае мюзікл гледачы сустрэлі вельмі цёпла.

Ліцэісты летам вучыліся ў Варшаве, а заўтра вяртаюцца на Радзіму.
XS
SM
MD
LG