Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць начнога эфіру – Мікола Шакель


Радыё Свабода Сёньня госьцем нашага начнога эфіру будзе дасьледчык і выкладчык францускай літаратуры, перакладчык, музыкант Мікола Шакель. Людзі на менскіх вуліцах адкажуць на пытаньне пра сваіх улюбёных герояў францускай літаратуры.

У “Начных досьледах” мы пагутарым пра тое, якая замежная літаратура публікуецца цяпер кніжнымі выданьнямі па-беларуску.

Таксама ў эфіры з нагоды Міжнароднага дня леўшуноў аповед пра тых, хто працуе левай рукою. Зь якімі праблемамі сутыкаюцца тыя, у каго працоўныя канечнасьці левыя? Удзельнікі нашага апытаньня скажуць, ці ёсьць, на іхную думку, у леўшуноў падставы скардзіцца на “нязручнасьць жыцьця”?

У перадачы “Гукапіс” Аляксандар Памідораў пачне аповед пра менскі гурт “Постскрыптум”, а ў “Начной чытанцы” прагучаць вершы Алеся Ліпая.

Пасьля 23-й гадзіны – “Праскі акцэнт”: летні газавы канфлікт у люстэрку беларускай масавай сьвядомасьці – тэму абмяркоўваюць філёзафы Валянцін Акудовіч і Ўладзімер Мацкевіч, а таксама гісторык Генадзь Самусевіч; а 23.33 – “Дом літаратара”: размова з драматургам Андрэем Карэліным – суаўтарам апублікаванай у часопісе “Маладосць” п’есы “Абняць вышыню”, якая апісвае апошні год жыцьця Янкі Купалы; Анатоль Сідарэвіч рэцэнзуе першыя чатыры тамы выдаванага цяпер збору твораў Максіма Танка; гутарка з паэтам Юрасём Пацюпам і яго новыя “экзатычныя” вершы ў аўтарскім чытаньні.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры “Свабоды” і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG