Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Талібы вызвалілі дзьвюх паўднёвакарэйскіх закладніц


Радыё Свабода Аўганскія талібы вызвалілі дзьвюх хворых жанчын, якія утрымліваліся імі ў закладніках зь 19 ліпеня.

Жанчын праз старэйшыну мясцовага племені перадалі прадстаўнікам Чырвонага крыжа. Талібы назвалі гэты ўчынак жэстам добрай волі. 19 закладнікаў яшчэ застаюцца ў іх руках. Раней талібы забілі дваіх мужчын-закладнікаў.

Яшчэ адзін закладнік у руках талібаў, які назваў сябе грамадзянінам Нямеччыны Рудольфам Блешмітам, праз агенцтва АФП заявіў, што ён хворы, і папрасіў дапамогі нямецкага ўраду ў вызваленьні. Яго ўтрымліваюць з 18 ліпеня.
XS
SM
MD
LG