Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бабруйску спрабуюць правесьці пікеты за вызваленьне А.Казуліна


Радыё Свабода Сёньня ў Бабруйску група грамадзян падала ў гарвыканкам заяўку на правядзеньне пікетаў за вызваленьне лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Аляксандра Казуліна.

Пад заяўкай паставілі подпісы бабруйскія аднапартыйцы былога кандыдата на прэзыдэнта Алена Мядзьведзева, Ірына Міцура й Сяргей Адамовіч.

Пікеты маюць адбыцца 30 і 31 жніўня.

У чэрвені Бабруйскі гарвыканкам не дазволіў пікетаў. Забарону ўлады матывавалі тым, што месцы, дзе мусілі адбыцца пікеты, дужа людныя – і пікетоўцы, нібыта, заміналі б мінакам.

Бабруйск: пікетаў за вызваленьне А.Казуліна не дазволілі 30.06.2007
XS
SM
MD
LG