Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Знойдзены загад уладаў Усходняй Нямеччыны памежнікам на забойствы


Юры Дракахруст, Радыё Свабода Праз 17 гадоў пасьля ўзьяднаньня Нямеччыны гісторыкі знайшлі пісьмовы загад ўсходненямецкім памежнікам забіваць усіх людзей, у тым ліку – жанчын і дзяцей, якія спрабуюць уцякаць праз мяжу ў Заходнюю Нямеччыну.

Сямістаронкавы дакумэнт знойдзены ў архіве гораду Марбургу. Хаця ён і ня мае ўсіх рэквізытаў, экспэрты ідэнтыфікуюць яго, як дакумэнт міністэрства дзяржаўнай бясьпекі, сумнавядомай Штазі. "Не вагайцеся выкарыстоўваць зброю, нават калі мяжу парушаюць разам з жанчынамі і дзецьмі, бо гэта зьяўляецца звычайнай тактыкай здраднікаў," -- гаворыцца ў загадзе.

Адкрыцьцё, якое ўразіла ўсіх нямецкіх палітыкаў, было зробленае напярэдадні 46-й гадавіны пабудовы Бэрлінскага муру, які стаў сымбалем «халоднай вайны». Ён быў збудаваны 13 жніўня 1961 году. Гэткім жа сымбалем краху камунізму і пачатку аб''яднаньня Нямеччыны стала разбурэньне муру 9 лістапада 1989 году.

Паводле ацэнак гісторыкаў, з 1961 па 1989 год праз мяжу ў Заходнюю Нямеччыну зьбеглі каля трох тысяч чалавек, пры гэтым ад 270 да 780 чалавек былі забітыя памежнікамі.

Знаходка ў Марбургу выклікала гарачыя палітычныя спрэчкі. Левыя палітыкі з Усходняй Нямеччыны выказваюць сумневы ў сапраўднасьці дакумэнту. Знаходка можа спарадзіць новыя разьбіраньні адносна дзеячаў былога камуністычнага рэжыму Ўсходняй Нямеччыны. Дарэчы , самі прадстаўнікі гэтага рэжыму заўсёды адмаўлялі наяўнасьць загаду на забойства за перасячэньне мяжы.

Учора Марцін Біртлер, кіраўнік ўрадавага агенцтва, якое распараджаецца архівам Штазі, выказаў упэўненасьць у сапраўднасьці марбурскага дакумэнту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG