Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі палічылі шкоднымі беларускія чыгунныя патэльні


Радыё Свабода Патэльні, вырабленыя на слуцкім заводзе “Эмальпосуд” прызнаныя шкоднымі ў расейскім горадзе Варонежы. І гэта насуперак шырокаму попыту сярод спажыўцоў, якія ўсё часьцей аддаюць перавагу чыгуннаму посуду і лічаць яго больш экалягічным за тэфлёнавы.

Як паведамілі ў варонескім абласным упраўленьні “Роспотребнадзор”, факт “шкоднасьці слуцкай прадукцыі быў ўстаноўлены ў часе адпаведных лябараторных дасьледаваньняў. Экспэрты пацьвердзілі, што беларускія чыгунныя патэльні не адпавядаюць гігіенічным нарматывам. У выніку рэалізацыя тавару ў крамах вобласьці цалкам забароненая, -- перадае “Воронеж-Медиа”

Паводле афіцыйнай беларускай інфармацыі, акрамя Расеі чыгунныя патэльні слуцкага заводу пастаўляюцца ва Ўкраіну, Казахстан, Грузію. Рэклямацыя тавару з гэтых краінаў на прадпрыемства пакуль не паступала.

30% прадукцыі заводу “Эмальпосуд” прадаецца на беларускім рынку. Слуцкія чыгунныя патэльні маюцца ў кожнай гаспадарчай краме краіны і карыстаюцца попытам у беларускіх гаспадыняў.
XS
SM
MD
LG