Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баранавічы: Віктару Парначову загадалі не адключаць тэлефоны


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня 22-гадовы жыхар Баранавічаў Віктар Парначоў атрымаў загад мясцовых міліцыянтаў не адключаць свае хатні і мабільны тэлефоны. Юнак папярэджаны пра магчымы тэрміновы выклік ў Баранавіцкае ўпраўленьне ўнутраных справаў.

Супрацоўнікі баранавіцкай міліцыі затрымалі Віктара.Парначова ўначы 10 жніўня. Яго абвінавацілі ў датычнасьці да надпісаў на будынку гарадзкога суду – “Спыніць перасьлед “Маладога фронту!” і “Спыніць перасьлед дэмакратычнай моладзі!”.

Паводле Віктара Парначова, яго трымалі пад вартай да 4-й гадзіны раніцы. Міліцыянты зрабілі ператрус асабістых рэчаў, адшукалі балёнчык з фарбай і зрабілі ўзор фарбы. 11 жніўня Віктара Парначова зноў выклікалі ў Баранавіцкае ГУУС. Быў складзены пратакол.

Віктар Парначоў заявіў для Радыё Свабода, што баранавіцкія міліцыянты патрабуюць, каб ён прызнаў сябе актывістам незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”.

• Баранавічы: маладафронтаўца затрымалі за графіці “Спыніць перасьлед МФ”, 11.08.2007
XS
SM
MD
LG