Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Імпрэзу руху “За Свабоду” спыніў спэцназ міліцыі


Севярын Квяткоўскі, Менск Цягам 11 жніўня ў арэндаваным на дзень летніку адпачынку пад Менскам ладзілася імпрэза пад назвай “Вялікі пікнік руху “За Свабоду”.

Мэта імпрэзы – знаёмства сябраў руху між сабою, дыскусіі і адпачынак. Цэлы дзень больш за 300 чалавек бралі ўдзел як у сустрэчах з экспэртамі грамадзка-палітычнай дзейнасьці, гэтак у забаўляльных мерапрыемствах. Напрыканцы адбыўся канцэрт, які склаўся з выступаў Касі Камоцкай ды гуртоў “Рэха” і “Сьцяна”.

Пад вечар прыбылі супрацоўнікі менскай раённай міліцыі, якія выклікалі міліцэйскі спэцназ. Падстава – “забарона на масавыя мерапрыемствы пасьля 22-й гадзіны”. Аргумэнты лідэра руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча, што прыватная імпрэза пасярод лесу не вымагае дазволу, не былі прынятыя да ўвагі. Міліцыя сарвала апошнюю частку сустрэчы – “прагляд кліпаў, дасланых на конкурс “Беларусь, якую не паказваюць па БТ”. Разам са спэцназам прыехаў аўтазак, але затрыманьняў не было.

Кася Камоцкая, летнік руху “За Свабоду”, 11 жніўня 2007 г.

Аляксандар Мілінкевіч, летнік руху “За Свабоду”, 11 жніўня 2007 г.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG