Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Распачаўся чарговы конкурс на журналісцкую прэмію імя Буцэрыюса


Радыё Свабода Нямецкі фонд “Zeit-Stiftung” і нарвэскі фонд “Fritt Ord” аб’явілі пра чарговы, дзясяты па ліку конкурс на прэмію імя вядомага нямецкага выдаўца, журналіста і юрыста Герда Буцэрыюса.

Як заявілі арганізатары, мужная праца прадстаўнікоў незалежных СМІ Расеі, Беларусі, Украіны, Малдовы, Армэніі, Азэрбайджану, Грузіі па-ранейшаму застаецца ў полі ўвагі іхных калегаў з Заходняй Эўропы, іх дзейнасьць і надалей будзе сустракаць падтрымку.

Паводле кіраўніка фонду газэты "Zeit" Міхаэля Гёрынга, “Герд Буцэрыюс заўсёды выступаў за свабоду прэсы ва Ўсходняй Эўропе. Прэмія яго імя ёсьць працягам традыцыяў, а таксама абаронай працуючых ва ўмовах несвабоды крытычных мэдыяў”.

“Пошукі праўды, якія вядуць асабліва мужныя журналісты постсавецкіх краін, ёсьць неабходнай умовай для разьвіцьця дэмакратыі ва ўсёй Эўропе”, перакананыя прадстаўнікі фундацыі “Fritt Ord”.

Чарговыя ляўрэаты прэміі імя Буцэрыюса будуць вызначаныя міжнародным журы будучай вясной. Апошні тэрмін падачы заявак – 15 кастрычніка 2007.

Сярод сёлетніх ляўрэатаў конкурсу імя Герда Буцэрыюса – беларуская газэта “Наша Ніва” і беларускі моладзевы мультымэдыйны праект “СD-mag”. У мінулыя гады пераможцамі ад Беларусі былі агенцтва БелаПАН, газэты "Народная Воля", "Свободные Новости", "Витебский курьер", "Белорусский рынок", "Брестский курьер", "Белорусская деловая газета", “Салідарнасьць”, журналісты Сьвятлана Калінкіна, Мікола Маркевіч, Ася Трацюк.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG