Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Чырвоны харчавік”: слодычы аздабляць па-беларуску нямэтазгодна


Радыё Свабода На бабруйскай кандытарскай фабрыцы “Чырвоны харчавік” лічаць, што аздабляць сваю прадукцыю беларускай мовай неабавязкова й нямэтазгодна. Гэткая пазыцыя выказана ў адказе кіраўніцтва прадпрыемства на зварот суполкі Таварыства беларускай мовы. Суполкаўцы патрабавалі вярнуць беларускую аздобу бабруйскім слодычам.

Сваю пазыцыю кандытары абгрунтавалі ўмовамі рынкавай эканомікі і экспартам у Расею.

“Прадпрыемства арыентуецца на канчатковага спажыўца, які на беларускай мове не гаворыць. Выкарыстаньне беларускай мовы ў аздобе прадукцыі прадпрыемства – гэта дадатковыя выдаткі”, зазначана ў адказе.

Старшыня бабруйскай суполкі ТБМ Віктар Маліноўскі, назваў адказ з “Чырвонага харчавіка” фармальным. Яго, аднак, зьдзівіла, што ліст напісаны па-беларуску.

У Бабруйску патрабуюць вярнуць беларускія назвы слодычам, 5.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG