Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канец цытаты: 04.08.2007 – 10.08.2007


Радыё Свабода, Прага Самыя яскравыя выказваньні герояў перадачаў “Свабоды” за мінулы тыдзень.

“Зь 1 студзеня гэтага году мы зьбіралі ўсе 100% аплаты за газ, але не аплачвалі, таму што нам быў абяцаны крэдыт на яго аплату. Нас проста кінулі. Ну, кінулі дык кінулі".

Аляксандар Лукашэнка, кіраўнік Беларусі – у размове з жыхарамі мястэчка Гярвяты Астравецкага раёну пра газавы крызіс.

“Усе ўмовы, каб разьлічыцца, як цяпер стала бачна, былі”.

Сяргей Купрыянаў, прэсавы сакратар “Газпрому” – пра выплату Беларусьсю запазычанасьці за газ пасьля пагрозы “Газпрому” скараціць пастаўкі газу.

"Белтрансгаз" зьяўляецца своеасаблівай Брэсцкай крэпасьцю – калі яе здаць, то за гэтым пачнецца неабарачальная здача ўсіх стратэгічна важных аб''ектаў беларускай эканомікі”.

Валер Булгакаў, рэдактар часопісу “Архэ” – у перадачы “Праскі акцэнт”, прысьвечанай газаваму крызісу.

“А ўжо адносна мужоў ці жонак вышэйпералічаных асобаў (вось перада мной таксама тэкст гэтага паведамленьня зь інтэрнэту) – гэта наагул нагадвае сталінскія законы, калі пад перасьлед траплялі сем’і ворагаў народу. Такое папросту недапушчальна!”

Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі – пра новыя візавыя санкцыі ЗША адносна беларускіх чыноўнікаў.

“Ведаеце, сапраўды крыўдна: не адчуваеш сябе вінаватай, а табе нешта забараняюць. Але гэта палітыка. А палітыкай мы не цікавімся, не займаемся. Нам бы справы разглядаць у адпаведнасьці з законам”.

Тамара Сучок, старшыня Берасьцейскага абласнога суду – пра новыя візавыя санкцыі ЗША адносна беларускіх чыноўнікаў.

“Намэнклятура не скансалідаваная, а стэрарызаваная. Чыноўнікам не падабаецца гэты рэжым, але яны баяцца кантролю і рэпрэсій”.

Сяргей Богдан, міжнародны аглядальнік газэты “Наша ніва” – у перадачы “Экспэртыза Свабоды”.

“І намэнклятура, і апазыцыя, і, дарэчы, Расея і Захад даўно зьмірыліся з тым, што трэба проста чакаць, пакуль скончыцца эпоха Лукашэнкі”.

Вадзім Дубноў, расейскі незалежны журналіст – у перадачы “Праскі акцэнт”, прысьвечанай газаваму крызісу.

“Я ня думаю, што дэмакратыя была імпартавана сюды, у Чэхію, ці што нас хтосьці вучыў, ці што мы мелі патрэбу ў нейкай падобнай адукацыі. Я мяркую, што сыстэма абрынулася з унутраных прычынаў, і я мяркую, што такім жа чынам яна абрынецца, раней ці пазьней, у Беларусі, на Кубе ці дзесьці яшчэ. Я мяркую, што героі, якія думаюць, што яны абрынулі камунізм, гавораць няпраўду, яны цешаць сябе, у нас ці дзесьці за мяжой”.

Вацлаў Клаўс, прэзыдэнт Чэхіі – у інтэрвію Радыё Свабода/Свабодная Эўропа.

“І наагул яна да нас не зьвярталася, каб атрымаць дазвол на аздараўленьне зь дзяўчынкай у Італію. Яна абавязана была паведаміць нам, што зьбіраецца ехаць зь Вікай. Гэта ж дзіця ня ейнае ўласнае. Гэта – дзяржаўнае дзіця”.

Супрацоўніца аддзелу адукацыі Жодзінскага райвыканкаму – Алене Васілеўскай, прыёмнай маці Вікі Мароз, якая хацела вывезьці дзяўчынку на адпачынак у Італію.

“Пітоны ехалі цягніком, аднак без належнага камфорту. Яны знаходзіліся ў купэ правадніцы ў закіданай рабочай вопраткай скрыні”.

Паведамленьне ўкраінскай памежнай службы пра знаходжаньне ў цягніку “Сымфэропаль-Менск” двух пітонаў, якіх нелегальна перавозіла правадніца – грамадзянка Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG