Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Начная аБЛОГа” – 10 жніўня


Севярын Квяткоўскі, Менск Агляд беларускага сеціва.

На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць выказваньні Аляксандра Лукашэнкі: “З 1 студзеня мы зьбіралі ўсе 100 % аплаты за газ, але не плацілі, бо нам быў абяцаны крэдыт на яго аплату. Нас папросту кінулі. Ну кінулі, дык кінулі”. Камэнтары:

“А па-мойму, нас толькі зьбіраюцца кінуць. Асабліва тых, хто гэтак без аглядкі вырашыў ізноў падтрымаць беларускую стабільнасьць. Няхай пасьля гэтыя скнары ня скардзяцца”;

“Кінуць Лукашэнку сталася простай справай. Але чаму гэта мусіць адбіцца на простых людзях?”;

“Сьмешна! Мы не хацелі плаціць за газ, але нас кінулі! Хто кінуў? Напачатку Лукашэнка кінуў тых, хто аплаціў 100 %, ну а пасьля кінулі самога Лукашэнку. Але ён ня надта засмуціўся, бо таксама кінуў”.

Filosofinja публікуе зварот да сеціўнай грамадзкасьці:

“На Першым канале дзяржаўнай тэлевізіі дэманстраваўся відэафільм АТН “Белавескае сафары” – частка праекту Аляксандра Зімоўскага “Нацыянальныя паркі Беларусі”. Цягам амаль паўгадзіны тэлегледачоў (сярод якіх былі і дзеці!) знаёмілі з індустрыяй забіцьця дзікіх жывёлін дзеля забавы. (...) Аматары “вострых” адчуваньняў атрымалі цудоўную магчымасьць атрымаць асалоду ад сцэны разрываньня жывёліны паляўнічымі сабакамі. (...)

Замест таго, каб спрыяць экалягічнай асьвеце, ...дзяржаўная тэлевізія рэклямуе камэрцыйныя паляваньні ў нацыянальным парку. Ганьба!”

paul_broom апавядае ў сваім дзёньніку пра выклік у КДБ, дзе ў яго распытвалі аб навучаньні ў ЭГУ (унівэрсытэце ў выгнаньні, які цяпер месьціцца ў Вільні): “На пытаньне, чаму мяне выклікалі, ён адказаў, каб я даў тлумачэньні свайму знаходжаньню ў Летуве”. Далей:

“Як даведаўся пра ЭГУ? Як паступіў? Хто дэкан? Хто кіруе праграмай? Дзе жывем? З кім жыву? Ці чуў я ад выкладчыкаў ЭГУ антыбеларускія выказваньні і заклікі да зьмены канстытуцыйнага ладу ў Беларусі? (...) Размову са мною вядзе Носаў Уладзімер Анатолевіч, маёр КДБ, у якога заўсёды чамусьці трасуцца рукі. Падчас размовы мае дурную звычку прыжмурвацца, з-за чаго ствараецца ўражаньне, што гэтак па-калгаснаму сьцябецца. Сказаў, каб я падумаў два дні і ўсё ж такі пагадзіўся на “канструктыўны дыялёг”, ад якога я адмаўляюся”. Камэнтары:

“Трындзец, скажу я вам... Я ў шоку”;

“Дзякуй, што пішаш пра гэта. Калі да мяне прыходзілі колькі год назад, дык вельмі баяліся, што я ўсім пра сустрэчу раскажу”;

spadar_ryhor апавядае пра сустрэчы з народам у часе раскіданьня ўлётак супраць суду над моладзевымі актывістамі:

“Стаім у пад’езьдзе. Залятае гопнік гадоў так 30. Пачынае крычаць: “Х... вы тут раскідваеце?!” У гэты момант я і вырашыў папрактыкавацца ў расейскай. Кажу: “Пацана будуць судзіць!” Пытаецца: “Вы “Малады фронт?” (глядзіць улётку).

– А чего Дисы тут нету? (Дзіса – мянушка салігорскага грамадзкага актывіста – рэд.)

– А яго судзіць ня будуць.

– А я б его вообще расстрелял”.

* * * Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.
XS
SM
MD
LG