Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць начнога эфіру – моладзевы актывіст Яраслаў Грышчэня


Радыё Свабода Сёньня госьцем нашага начнога эфіру будзе Яраслаў Грышчэня, кіраўнік баранавіцкай філіі “Маладога фронту”. Супраць Грышчэні завялі крымінальную справу за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

У “Начных досьледах” мы пагутарым пра тое, як беларускі ўрад будзе расплачвацца да канца году за пастаўкі расейскага газу, а ў нашым апытаньні жыхары Наваполацку выкажуць сваё стаўленьне да паступовай перадачы “Газпрому” паловы акцыяў “Белтрансгазу”.

Мы таксама пагутарым пра рок-фэстываль у Літве каля беларускай мяжы, які выклікаў засьцярогі ў Міністэрстве замежных справаў Беларусі.

У перадачы “Гукапіс” Аляксандар Памідораў працягне аповед пра гурт “Князь Мышкін”, а ў “Начной чытанцы” прагучаць вершы Сяргея Законьнікава.

Пасьля 23-й гадзіны – запіс адказаў эканамічнага аналітыка Валянціна Мацкевіча на пытаньні слухачоў “Свабоды”; у нашай “Экспэртызе” пра чарговы наступ уладаў на палітычныя партыі разважаюць юрыст Сяргей Альфер і сакратар Партыі камуністаў беларускай Алена Скрыган; прагучыць таксама чарговы выпуск “Падарожжа “Свабоды” – Ягор Маёрчык раскажа пра Івянец Валожынскага раёну.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры “Свабоды” і ў інтэрнэце.
XS
SM
MD
LG