Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Лукашэнка абяцаў скараціць датацыі сельскай гаспадарцы


Радыё Свабода Наведваючы сельгаскаапэратыў "Гервяты" Гарадзенскай вобласьці, А.Лукашэнка заявіў пра адыход ад датацыяў аграрнаму сэктару эканомікі.

Паводле ягоных словаў, ад 2008 году дзяржава будзе датаваць калгасы на 50 працэнтаў, а ад 2011-га зусім адмовіцца ад датацыяў.

"Дапамога дзяржавы будзе ажыцьцяўляцца толькі пэрспэктыўным гаспадаркам", – сказаў Лукашэнка.

На сёньня без датацыяў працуе 20 працэнтаў гаспадарак Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG