Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Беларусі разьлічвае на 30%-ны рост цаны на газ у 2008 годзе


Радыё Свабода Беларускі ўрад хоча дамовіцца з “Газпромам” аб пастаўках газу ў краіну ў 2008 годзе па цане 130 даляраў за тысячу кубамэтраў, паведамляе агенцтва “Прайм-ТАСС” са спасылкай на ўрадавыя крыніцы.

Урад ужо сфармаваў працоўную групу для перамоваў з "Газпромам", у якую ўключаныя кіраўнікі ключавых міністэрстваў.

Сёлета Беларусь купляе газ па цане 100 даляраў за тысячу кубамэтраў. Паводле леташняй дамовы з "Газпромам", да 2011 году Беларусь мае выйсьці на рынкавы кошт газу, які адпавядае эўрапейскай цане паліва мінус транспартныя выдаткі. У будучым годзе Беларусь мае аплачваць 67 працэнтаў эўрапейскага кошту газу. Для прыкладу, кошт расейскага газу для Польшчы складае каля 300 даляраў за тысячу кубамэтраў.

Учора пасьля нядаўняга скандалу з аплатай беларускім бокам газавага доўгу "Газпром" заявіў, што будзе прадаваць газ у Беларусь толькі пры ўмове стопрацэнтнай і своечасовай аплаты бягучых паставак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG