Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Рух “За Свабоду” прапануе ЗША свой сьпіс прозьвішчаў на візавыя санкцыі


Вячаслаў Кулік, Менск Намесьнік старшыні незарэгістраванага праваабарончага грамадзкага аб’яднаньня “Рух “За Свабоду” Юрась Губарэвіч паведаміў Радыё Свабода пра новую ініцыятыву Руху.

“У Менску і ў рэгіёнах мы пачалі ўдакладняць сьпіс прозьвішчаў беларускіх чыноўнікаў на візавыя санкцыі ЗША, – кажа суразмоўца, – і гэтую працу выконваюць сябры “Руху “За Свабоду”. Мэта – вызначыць “заслугі” канкрэтных афіцэраў МУС і КДБ, старшыняў абласных і раённых судоў і асобаў іншых катэгорыяў, якія перасьледуюць людзей з апазыцыйных партыяў і рухаў”.

Паводле Юрася Губарэвіча, толькі сёлета праз суды на Берасьцейшчыне прайшло больш за 60 актывістаў апазыцыі.

“Кожны з пацярпелых можа дакладна паведаміць падрабязнасьці затрыманьня і ўдакладніць прозьвішчы выканаўцаў”, – адзначае Юрась Губарэвіч.

• Новыя абмежаваньні на ўезд у ЗША для беларускіх урадоўцаў , 7.08.2007
XS
SM
MD
LG