Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва рыхтуе тэлепраграмы для Беларусі


Алена Струвэ, Менск Літоўскае грамадзкае тэлебачаньне неўзабаве пачне рабіць штотыднёвыя спадарожнікавыя праграмы для Беларусі.

Як перадае выданьне Вaltictimes, будучыя перадачы зь Вільні -- плён супольных намаганьняў Літоўскага тэлебачаньня і радыё (LRT), Польскага грамадзкага тэлебачаньня (TVР) і каманды беларускіх журналістаў новага тэлеканалу Belsat TV. Гэты зацьверджаны ў якасьці структуры Польскага тэлебачаньня спадарожнікавы канал для Беларусі пачне дзейнічаць ужо ў лістападзе.

Новыя праграмы зь Вільні будуць уяўляць сабой гадзінныя ток-шоў, прысьвечаныя самым розным аспэктам жыцьця Беларусі і суседніх зь ёй краінаў.

Як заявіў у сувязі са стартам праекту генэральны дырэктар LRT Кестуціс Пятраўскіс, “літоўцы хочуць бачыць Беларусь добрым суседам і жадаюць лепшага для беларускіх людзей”.

• Кіраўніцтва Польскага ТБ зацьвердзіла спадарожнікавы канал “Белсат”, 18.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG