Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага: “Стоўбцы — горад наш, а ня якіх там Саш”...”


Зьміцер Падбярэскі, Менск Пра што пісалі беларускія газэты 10 жніўня ў розныя гады мінулага.

“Красноармейская правда” ў 1927” годзе сьцьвярджае: “Трэба думаць, буржуазія цьвёрда вырашыла расквітацца з Сако і Ванцэці. Амэрыканскія консулы і амбасадары хаваюцца ад дэманстрацый, губэрнатар і судзьдзя не жадаюць слухаць абаронцаў. Але пралетарыят ніколі не пагодзіцца з забойствам сваіх таварышаў. Кроў Сако і Ванцэці будзе апошняй кропляй цярпеньня рабочай клясы. Яна афарбуе ў пунсовы колер сьцягі, пад якімі пралетарыят рушыць у апошні бой”.

“Звязда” ”, год 1937”. А.Кісель, камандзір пераходу ў адгазьніках і процііпрытных касьцюмах Менск-Кіеў, гаворыць: “У гэтым пераходзе партыя ўсклала на мяне вялікую адказнасьць і даверыла быць камандзірам самага складанага ў летніх умовах пераходу. Мне хочацца запэўніць нашу партыю, урад і працоўных нашай рэспублікі ў тым, што пастаўленыя перад намі задачы будуць выкананы з гонарам. Мы ператворым нашу рэспубліку ў непрыступную крэпасць абароны, у той трамплін, зь якога ў будучых баях будзем бязьлітасна граміць усіх, хто адважыцца напасьці на нас”.

“Свободные новости” ” ў 1997” годзе на гэтым тыдні пішуць са Стоўбцаў: “... усе сьцены і платы былі расьпісаны “антыпрэзыдэнцкімі” лёзунгамі... кшталту: “Ты беларус ці маскаль?” Сьцягі над адміністратыўнымі будынкамі вядомага калярыту “пажар над балотам” аказаліся таямнічым чынам заменены на бел-чырвона-белыя, а помнік Фэліксу Эдмундавічу Дзяржынскаму паўстаў раніцай перад гараджанамі з палкім ад чырвонай фарбы позіркам і суровым чэкісцкім носам таго ж адценьня. Акцыя адбывалася пад кодавым назовам “Стоўбцы — горад наш, а ня якіх там Саш”...”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG