Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начная аБЛОГа


Севярын Квяткоўкі, Менск Агляд беларускага Інтэрнэту

На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць выказваньні Пятра Пётуха, якія ў 1998-2004 гадах узначальваў “Белтрансгаз”, пра тое, што беларуская эканоміка можа “суладаць з падвышэньнем коштаў на газ без крэдытаў”. Камэнтары:

“Сто разоў казалі, што трэба рэфармаваць эканоміку. А цяпер як выкручвацца?”

“А што яшчэ мог сказаць чалавек, які ў бягучым часе займае пасаду “дырэктара Інстытуту дзяржаўнай службы Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь”.

project_Belarus у сваім дзёньніку піша пра ўлёткі з запрашэньнем для дзетак навучацца ў беларускамоўных клясах, пабачаныя ў Гародні: “Бачым ўлёткі, дзе нам бадзёра расказваюць пра тое, што беларускай мовай рэклямуюцца самыя дарагія брэнды для пасьпяховых людзей (“Samsung”, “Renault”, “Hugo Boss”, “Adidas”), адчыняюцца спэцыяльнасьці з навучаньнем па-беларуску ў ВНУ, нават “Microsoft”, паводле напісанага ўва ўлётцы, абяцаў зрабіць беларускамоўныя вэрсіі сваіх праграм. “За беларускай мовай -- будучыня!” -- абвяшчаюць аўтары ўлёткі. Унізе лога “За Свабоду!” і "Малады фронт -- не спыніць". Крута такое бачыць, і хочацца, каб іх было як мага болей”.

Сайт “Дзіда” заклікае: “Для таго, каб стварыць першую за шмат гадоў беларускамоўную клясу ў Гародні, неабходны заявы бацькоў патэнцыйных першаклясьнікаў. Вярнуць мову ў школы можна выключна грамадзкай актыўнасьцю, зьвяртаючы ўвагу на тое, што беларуская мова — гэта модная, сучасная, пэрспэктыўная штодзённая неабходнасьць. Мы кажам: «Беларуская мова — гэта мова эліты і багатых людзей! Беларуская мова — гэта мова будучыні! Далучайся! Запішы дзіця ў беларускую клясу!»

Карыстальнік sjey зьвяртаецца да ўдзельнікаў сецявой суполкі minsk_by з просьбай разгадаць загадку: “Гудзеньне ў раёне ўнівэрмагу “Беларусь”. Можа, хтосьці ў курсе што адбываецца? Гудзеньне, нібыта рэактыўны самалёт узьлятае... Ужо другі дзень. Часам цішэй, часам так гучна, што людзі ня чуюць адзін аднаго ў адным пакоі”. Камэнтары:

“Менскі авіярамонтны завод тэстуе новыя рэактыўныя рухавікі”;

“Хутчэй за ўсё, на дахах рубэроід смаляць гарэлкамі (але ня тымі, што ў бутэльках:)”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG