Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча: абвешчана пра датэрміновыя выбары


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня польскі прэзыдэнт Лех Качыньскі заявіў, што “датэрміновыя выбары ў Польчшы непазьбежныя”. Чаму выбары ў Польшчы адбудуцца за два гады да сканчэньня паўнамоцтваў цяперашняга парлямэнту, ці зьменіцца расклад сілаў на палітычнай сцэне пасьля выбараў і як у сувязі з гэтым можа зьмяніцца палітыка Варшавы ў дачыненьнях зь Менскам?

Што сталася прычынай датэрмновых выбараў? Гэта, перадусім, раскол ва ўрадавай кааліцыі. Некалькі дзён таму з кааліцыі выйшла адна з трох кааліцыйных партыяў – партыя “Самаабарона” і такім чынам кіруючая партыя “Права і справядлівасьць” ня мае ўжо большасьці ў парлямэнце, неабходнай для нармальнай працы свайго ўраду.

Былыя кааліцыянты цяпер абвінавачывюць адно аднаго ў неэтычным захаваньні, перасьледзе і гэтак далей, а шансаў на новую кааліцыю, як кажуць палітыкі, няма. У такой сытацыі лідэр буйнейшай апазыцыйнай партыі “Грамадязнская платформа” Дональд Туск сустрэўся с прэзыдэнтам, каб пераканаць яго ў слушнасьці датэрміновых выбараў.

Пасьля сустрэчы міністар у канцылярыі прэзыдэнта Міхал Каміньскі сказаў:

“І прэзыдэнт Лех Качыньскі і спадар Дональд Туск пагадзіліся, што ў цяперашняй палітычнай сытуацыі датэрміновыя асеньнія выбары гэта непазьбежнасьць”.

Дату выбарашў вызначыць Сэйм, але Дональд Туск завіў сёньня, што гэта будзе хутчэй за ўсё ў кастрычніку.

Як, паводле прагнозаў, зьменіцца сытуацыя на палітычнай сцэне Польчшы пасьля выбараў і як гэта можа паўплываць на польскую замежную палітыку, у першую чаргу што тычыцца дачыненьяў зь Менскам? Апытаньні паказваюць, што датэрміновыя выбары выйграе лібэральная “Грамадзянская плятформа” и найбольш верагодна ўступіць у кааліцыю з выбарчым блёкам “Левыя і дэмакраты” (у яго ўваходзяць Дэмакратычная партыя, Саюз левых дэмакратаў, Унія працы, Сацыял-дэмакратычняа партыя Польшчы).

Палітыка Варшавы, што тычыцца Беларусі – а цяпер яна абсалютна адназначная, польскі ўрад не кантактуе з афіцыйнымі прадстаўнікамі беларускіх уладаў высокага ўзроўню і адначасова рэалізуе шэраг буйных праектаў па падтрымцы гармадзянскай супольнасьці – прагарама Каліноўскага, радыё, цяпер тэлебачаньне, -- гэтая палітыка наўрадці зьменіцца.

“Грамадзянская плятформа” – партыя былых антыкамуністаў з “Салідарнасьці”, яе дэпутаты – і ў Польшчы і ў Эўрапарлямэанце – Камароўскі, Кліх, Тышкевіч, Кудрыцка - вядомыя сваёй гарачай падтрымкай беларускіх спраў. Таксама як і лідэр меркаванага будучага каліцыянта “Плятформы” Дэмакратычнай партыі – Януш Анышкевіч.
XS
SM
MD
LG