Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“На Расею нельга спадзявацца як на партнэра”


Алена Струвэ, Менск Як падаюць брытанскія ды амэрыканскія аглядальнікі, чарговая газавая спрэчка паміж Масквой і Менска паступова пераконвае Эўропу шукаць новых пастаўшчыкоў энэргіі.

Брытанскае выданьне“Financial Express” піша :

“Аднаўленьне напружанасьці паміж Расеяй і Беларусьсю абвастрыла ў Заходняй Эўропы жаданьне зьменшыць сваю залежнасьць ад Масквы, калі такое ўвогуле магчыма. Заходнія аналітыкі не дыскутуюць адносна дастатковай аргумэнтаванасьці Масквы ўзьняць для Беларусі энэргетычныя кошты. Яны лічаць, што ў гэтай сытуацыі самым разбуральным момантам ёсьць балянсаваньне на мяжы вайны”.

“Самым важным наступствам будзе рост далейшай нэрвовасьці на Захадзе ў зьвязку з тым, што на Расею нельга спадзявацца як на партнэра”, кажа прафэсар Оксфардзкага ўнівэрсытэту Дытэр Хэльм. Гэты апошні выбух паміж Масквой і Менскам нагадаў пра больш сур’ёзны канфлікт у студзені 2006, калі Расея спыніла паліўныя пастаўкі ва Ўкраіну”, піша “Financial Express”

Аналізуючы сытуацыю, амэрыканскі “The Wall Street Journal “ адзначае: “Надзейнасьць паставак ператварылася ў ключавы лёзунг на кантынэнце… Дастаткова сказаць, што Эўропа сьмяротна баіцца спадзявацца на пастаўкі энэрганосьбітаў з Расеі ды на адпаведныя транзытныя трубаправоды. Хутчэй за ўсё, перш чым сытуацыя наладзіцца, залежнасьць Эўропы толькі ўзрасьце. Разьлічваць на ўзаемадапамогу эўрапейцаў у галіне энэргетыкі - справа ненадзейная. У дачыненьні да Расеі кантынэнт апынуўся у вельмі нязручнай сытуацыі. Пакуль ніводная краіна ня ў стане істотна паўплываць на расейскае панаваньне”
XS
SM
MD
LG