Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Зюганаў крытыкуе Крэмль за газавы канфлікт з Беларусьсю


Радыё Свабода Лідэр расейскай кампартыі Генадзь Зюганаў лічыць, што ў стратэгічным пляне Расея панясе страты, калі будзе працягваць канфліктаваць зь Беларусьсю з-за разьлікаў за газ. Пра гэта ён заявіў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў агенцтве Інтэрфакс.

Зюганаў адзначыў, што Расея “фактычна нічога ня плаціць Беларусі за дзьве ваенна-стратэгічныя базы”. Кажучы пра базу ў Вялейцы, лідэр КПРФ заявіў, што безь яе нельга кіраваць падводным флётам Расеі.

На ягоную думку, тыя, хто пачынае скандалы зь Беларусьсю, падрывае бясьпеку Расеі.

Генадзь Зюганаў мяркуе, што крэдыт на 1.5 мільярда даляраў, які просіць Беларусь, ня можа быць прадметам доўгіх перамоваў. Маючы на ўвазе памеры золатавалютных рэзэрваў і стабілізацыйнага фонду Расеі, Зюганаў сказаў, што даць крэдыт на льготных умоваў вельмі лёгка.

Памеры золатавалютных рэзэрваў Расеі на 27 ліпеня склалі 417 мільярдаў даляраў, стабілізацыйны фонд на 1 ліпеня меў памер 120 мільярдаў даляраў. Варта таксама нагадаць, што кампартыя Расеі выбрала сваім перадвыбарчым вобразам на думскія выбары выявы Уга Чавэса, Фідэля Кастра і Аляксандра Лукашэнкі.
XS
SM
MD
LG