Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Франак Вячорка сустрэўся з тымі, хто падтрымаў яго ў Польшчы


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Cёньня ў Варшаве недзяржаўная арганізацыя “Свабодная Беларусь” наладзіла сустрэчу з актывістам апазыцыйнага моладзевага руху Беларусі Франакам Вячоркам. Вячорка расказаў, сярод іншага, пра апошнюю хвалю арыштаў апазыцыйнай моладзі.

На сустрэчы з тымі, хто яго падтрымаў у Польшчы, Вячорка расказаў пра апошнюю хвалю арыштаў апазыцыйнай моладзі ў Беларусі.

Адзін зь лідэраў арганізацыі “Вольная Беларусь” Куба Міхалоўскі сказаў:

“Такія асобы, як Франак Вячорка гэта для нас у пэўным сэнсе сымбалі, бо яны такія ж як і тысячы маладых палякаў, але ня могуць жыць свабодна – за імі сочаць, падслухоўваюць іхныя размовы. Некаторым цяжка нават уявіць сабе, што гэта магчыма ў наш час. Калі Франак расказвае, як праходзілі дэманстрацыі, якія ўмовы ў вязьніцы, дык можна крыху адчуць атмасфэру сёньняшняй Беларусі” .

У часе, калі Франак Вячорка знаходзіўся ў вязьніцы ў Менску, у Польшчы “Свабодная Беларусь” арганізавала кампанію салідарнасьці зь ім. У адміністрацыю беларускага прэзыдэнта былі дасланыя сотні лістоў з усяго сьвету з патрабаваньнем неадкладнага вызваленьня Вячоркі і спыненьня перасьледу дэмакратычнай апазыцыі.

“Мне хацелася б, каб гэтая кампанія ператварылася ў кампанію салідарнасьці з усёй беларускай моладзьдзю і каб яна мела канкрэтныя вынікі. А вынікі, як паказвае досьвед, будуць”, - сказаў нашаму радыё Франак Вячорка.

Варшава, 9.08.2007. Франак Вячорка ў Варшаве. У часе сустрэчы

Варшава, 9.08.2007. Франак Вячорка ў Варшаве. У часе сустрэчы

Варшава, 9.08.2007. Франак Вячорка ў Варшаве. Інтэрвію

Варшава, 9.08.2007. Франак Вячорка ў Варшаве. Каля плякатаў з разгонам дэманстрацыі ў ПНР
XS
SM
MD
LG