Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Званок на Свабоду: “Сябра ператворыцца ў ворага, як толькі пазычыць грошай”


Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за 9 жніўня, чацьвер. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды": 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё меркаваньне пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Нам можна дасылаць смс-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі: 391-22-24.

Васіль Цюхай, Беразіно: “Дзе Лукашэнка ўзяў 500 мільёнаў даляраў, каб заплаціць за газ? Наўрад ці ён адняў кавалак ад свайго “залатога” трону. Хутчэй за ўсё, працягвае зьдзіраць зь бедных людзей апошнюю кашулю. Эканоміка нерэнтабэльная, і добры Чавэс не сьпяшаецца з крэдытам, разумее, напэўна, што

Спадар: “Учора прыехаў з дачы злы, наслухаўшыся вас. Я ўжо гаварыў вам, што ня ведаю, хто вас слухае, многія ставяцца да вас ня надта добра. Пастаянна ідзе: КДБ ды КДБ, ну гэта ж пытаньне, мне здаецца, органаў – яны разьбяруцца. І пытаньне газу – гэта пытаньне суб’ектаў гаспадараньня, таксама разьбяруцца. Мне здаецца, што у вас радасьць ад гэтых сытуацыяў. Чаму вы вучыце моладзь? Нічому харошаму: то ўлёткі клеіць, то графіці мазаць, а яны ж яшчэ нічога не зрабілі для сваёй радзімы. Я не кажу, што я прыхільнік прэзыдэнта. Можа б вы памянялі музыку, весялейшую паставілі? Што-небудзь добрае раскажыце, а то знойдзеце тэму, як жывуць пэнсіянэры. Хай віна ня п’юць, тады і хопіць пэнсіі. Зараз пэнсіі адносна неблагія. Параўнайце з краінамі СНД. У Беларусі не самае благое месца паводле жыцьцёвага ўзроўню. Я чуў, нейкая жанчына кажа: “Калі у нас будзе нармальны прэзыдэнт?” А хто нармальны? Мілінкевіч? Лябедзька?”

Слухач: “У адным з даўніх артыкулаў юбіляра Адама Мальдзіса ёсьць такія радкі: “29 кастрычніка 1937 года сапраўды чорны дзень у гісторыі літаратуры Беларусі. Тады былі расстраляныя Бранштэйн, Вольны, Талбін, Харэк, Хатулёў, Гэдэльсон, а таксама Дудар, Гарэцкі, Кульбак, Півавараў, Сташэўскі, Чарот...” Цікава, ці будуць адзначаць гэтую гадавіну Саюз “пісацялей”, яго чальцы Баравікова, Чаргінец ды іншыя?”

Слухач: “Скажыце, як можна такой дзяржаве давяраць? Сёньня мёд прадаецца ў вялікіх колькасьцях, і тут жа паведамляюць – мёд падроблены, не натуральны, з дадаткамі крэйды. Як гэта можа быць, каб у мёд дадавалі крэйду? Гэта не дзяржава – нідзе ў ёй не знойдзеш праўды. Гэтак і таблеткі – і мел у іх, і чаго толькі там няма. Няўжо нельга адсочваць? Я лічу, што трэба весьці барацьбу так, як і з самагонаварэньнем: штрафаваць, судзіць, нават саджаць. Інакш нічога ня будзе. Хвароба будзе разьвівацца далей. Атрымліваецца, што лекуюць толькі прэзыдэнта і ягоную “эліту”, а народ хай гіне. Як жа можна давяраць такой дзяржаве і такому кіраўніку?”

Слухач: “Адзін “дэпутат –літаратар” ня так даўно па першай праграме радыё сказаў, што тут, у Менску, аказваецца, міжнародны цэнтар усіх славян. Дык да якой ступені годнасьць павінна быць у нас, калі ўлічыць, што з усіх славян, якія маюць сваё дзяржаўнае ўтварэньне, толькі нашае насельніцтва са сваім высокім кіраўніцтвам не размаўляюць на тытульнай мове нацыі?”

Слухач: “Хачу сказаць вам, што у вас нічога не атрымаецца. Лукашэнка – харошы, нармальны “хлопец”. Вас будуць зьнішчаць – усіх злачынцаў амэрыканскіх, каторыя тут, на нашай зямлі, існуюць. Закрыюць усе гэтак званыя незалежныя СМІ, якія існуюць на мафіёзныя грошы. Закрыюць і будуць закрываць пастаянна. Асабіста я буду гэтым цікавіцца.”

Мікола Чыбісаў: “Я хацеў бы спытацца ва ўсіх, хто працуе на Радыё Свабода, і ў вядучых таксама: ці можам мы зрабіць перадачу наконт выбараў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь? Якая праца вядзецца для таго, каб зьмяніць Закон аб выбарах? Што ў гэтым накірунку робяць кіраўнікі дэмакратычных партыяў? А то выбары пройдуць, усім скажуць, што былі фальсыфікацыі, і на гэтым усё заканчваецца. Няўжо ў дэмакратычным лягеры толькі барацьба за уладнае крэсла? Што робіцца для зьмены выбарчага Закону у Беларусі?”

Спадарыня Галіна, Менск: “Я хачу выказаць свае меркаваньні пра выступ спадара Лукашэнкі ад 2 жніўня. Не кажу прэзыдэнт, ён для мяне такім не зьяўляецца, паколькі ён ня мае права на трэці тэрмін, а з гэтага вынікае, што ён нелегітымны. Кракадзілавым сьлязам, што Расея хоча прыватызаваць Беларусь, людзі ня верце. Ня будзьце абыякавымі да падзеяў на нашай бацькаўшчыне. Ён сам, спадар Лукашэнка, давёў нашу краіну, што сталі магчымыя такія думкі пра небясьпеку для Беларусі. Спачатку захацеў у думках: “А было б ня кепска пераехаць у Крэмль”, потым задумаў саюзную дзяржаву, якой на сапраўднасьці няма. Усё гэта рабілася, каб атрымаць амаль бясплатныя нафту і газ, але скончыліся “халяўныя” грошы і трэба думаць: ці стаць расейскай калёніяй ці прадаваць вартыя прадпрыемствы? Пры тым непрыхаванае “лукаўства” для рэклямы: дзеці, удзельнікі вайны і старыя бабулі – усе яны “За незалежнасьць Беларусі!”

Спадар: “Вы не Радыё Свабода, калі абмяжоўваеце час для размовы. На дачы пастаянна слухаю Радыё Свабода. У мяне такое пытаньне да вас: “ Вы што там далбануліся ўсе? Адно і тое ж гундосіце і гундосіце: КДБ, Сухарэнка, газ... Вы самі з боку сядзьце і паслухайце, што вы перадаеце. Хто вас слухае? І ні за апазыцыю, ні за вас ніхто ніколі галасаваць ня будзе. Я вам мінулым годам раіў – зьбярыце ўсю моладзь, палітыкаў маладых ды памажыце сабраць ураджай.”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG