Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: пікет у абарону палітычных вязьняў забаранілі


Радыё Свабода Пра гэта заяўнікам, сябрам Беларускага Хэльсынскага камітэту — Раману Юргелю і Сьвятлане Рудкоўскай, а таксама сябру Аб’яднанай грамадзянскай партыі Андрэю Янушкевічу паведамілі праз тэлефон сёньня раніцай зь Ленінскага РУУС Горадні.

Капітан Ленец паведаміў Раману Юргелю, што пікет улады забаранілі, паколькі Савецкая плошча не ўваходзіць у сьпіс месцаў, дазволеных для правядзеньня масавых мэрапрыемстваў. Ён таксама запрасіў Рамана Юргеля прыйсьці ў РУУС для размовы з начальствам.

Заяўнікі прасілі дазволіць пікет 13 жніўня ў цэнтры гораду, каб прыцягнуць увагу грамадзкасьці да палітвязьняў.

Яны лічаць, што з усіх палітзьняволеных трэба зьняць абвінавачваньні, у тым ліку і з былога кандыдата на прэзыдэнты -- старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (“Грамада”) Аляксандра Казуліна.
XS
SM
MD
LG