Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэмакраты – за сацыяльныя правы беларусаў


Уладзімер Глод, Менск Некалькі вялікіх мерапрыемстваў, накіраваных на абарону сацыяльных правоў жыхароў Беларусі, маюць адбыцца напрыканцы лета і ўвосень. Сёньня названыя і канкрэтныя даты іх правядзеньня.

Так, на 19 жніўня заплянаваны спэцыяльны Форум для каардынацыі дзеяньняў ліквідатараў аварыі на ЧАЭС, прадпрымальнікаў, прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў і праваабарончых арганізацыяў. Да іх далучацца і незалежныя дэпутаты мясцовых саветаў.

“Спадзяюся, што мы зможам скласьці плян сумесных дзеяньняў”,-- сказаў Радыё Свабода адзін з арганізатараў Форуму, барысаўскі прадпрымальнік Віктар Гарбачоў.

А 30 верасьня плянуецца правесьці агульнарэспубліканскі сацыяльны пікет супраць адмены сацыяльных гарантыяў. Прызначаны раней на гэты дзень Сацыяльны марш пераносіцца на 11 лістапада. Яго ініцыятары вырашылі, што перад маршам трэба правесьці шэраг іншых акцыяў.

• “Сацыяльны марш” атрымае сваю сымболіку , 12.07.2007
XS
SM
MD
LG