Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Начная аБЛОГа зь Севярынам Квяткоўскім


Севярын Квяткоўскі, Менск Агляд форумаў і блогаў белнэту

Наведнікі электроннай вэрсіі газэты “Советская Белоруссия” камэнтуюць рэдакцыйны артыкул “Если «друг» оказался вдруг...», дзе захады расейскай газавай кампаніі «Газпром» параўноўваюцца зь дзеяньнямі бандытаў, а рэакцыя беларусаў на патрабаваньні своечасова заплаціць за газ акрэсьліваецца прымаўкай “Перажылi лета гарачае, перажывем i г. сабачае”. Камэнтары:

“Разумею эмацыйнасьць артыкулу, бо ўлада Расеі не па-брацку падманула, паабяцаўшы крэдыт і ня выдаўшы яго. Але лічу, што нічога страшнага не адбываецца ў сувязі з падаражаньнем газу”;

“Зусім не магу зразумець абурэньня аўтара артыкулу – калі прадавец просіць аплаціць атрыманы тавар, то чаму прадавец кепскі? Паводле лёгікі аўтара, мы можам не плаціць за газ, ваду і сьвятло ў сваіх кватэрах, а калі камунальнікі запатрабуюць аплаціць пазыкі пад пагрозай адлучэньня, пачаць абурацца іх нахабствам і подласьцю”.

На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць інфармацыю пра розныя месцы, якія займае Беларусь ў розных усясьветных рэйтынгах. А таксама камэнтар эканаміста Яраслава Раманчука, які сярод іншага падсумаваў у рэзюмэ: “Беларусь пітушчая, часта закусвае бульбай, паліць тытунь, таму нацыя, якая часта зьвяртаецца да лекараў. Жывем без задавальненьня, панура і часта трапляем у дэпрэсію. Пры тым дастаткова агрэсіўна баронім сваё права менавіта на ўпадніцкі лад жыцьця. Таму хутка ўзбройваемся”. Камэнтары:

“Аб''ектыўнае меркаваньне”;

“Вельмі дакладная апошняя фраза артыкулу – рэйтынгі адно, а рэальнае жыцьцё іншае”. Не магу не пагадзіцца. Адчуць усю мярзоту сытуацыі можна толькі жывучы тут”.

У расейскамоўным сецевым дзёньніку Яўгена Ліпковіча юзэр diana_janzen задае пытаньне: “Почему вы пишете "Беларусам" и "беларуских"? Вы не в ладах с русским языком или причина в другом?”. Камэнтары (ў перакладзе):

“Расейская мова ёсьць дзяржаўнай у некалькіх краінах, і кожная з гэтых краін мае права ўсталёўваць свае правілы сваёй дзяржаўнай мовы”.

“Пішыце сабе ў Расейшчыне як хочаце, мы ж вам ня ўказваем, як правільна гаварыць і пісаць на нашай расейскай мове”.

Тэму расейскай мовы ў Беларусі разьвівае блогер damavik ў саім дзёньніку: “Ў аўтобусе: “Наступны прыпынак «Хазмаг». То бок «Хазяйственны магазін»! Прапаную ўнармаваць расейскі правапіс, каб мясцовым абібокам і тут было прасьцей. Увесьці ўсеагульнае аканьне кшталту не «молоко», а «малако», не «хозяин», а «хазяін».
XS
SM
MD
LG