Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фільм “Дарога на Курапаты” пабачылі ў Горадні


Міхал Карневіч, Горадня Сёньння ў межах кампаніі “Свабоднае кіно” ў Горадні ў памяшканьні Таварыства беларускай школы адбыўся адкрыты прагляд дакумэнтальнага фільму “Дарога на Курапаты”. Глядзелі фільм пераважна маладыя людзі.

Гэтаму фільму – амаль 20 гадоў, але яго не паказвала беларускае тэлебачаньне. Героі фільму – сьведкі масавых забойстваў ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам, дзе ў 30-я гады супрацоўнікі НКВД расстралялі сотні тысячаў грамадзянаў Беларусі.

Рэжысэр Міхаіл Жданоўскі, аўтар сцэнару Аляксандар Лукашук, апэратар Сяргей Пятроўскі. Фільм атрымаў Дзяржаўную прэмію ў 1994 годзе.

Горадня, 8.08.2007. Дэманстрацыя фільму “Дарога на Курапаты”

Кампанію “Свабоднае кіно” распачаў гарадзенскі Рух “За Свабоду” кінамаратонам “Гарачая вясна” ў сакавіку 2007 году, у першую гадавіну падзеяў на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. У траўні ў межах кампаніі адбыўся паказ фільму “Беларускі фронт” рэжысэра Віктара Корзуна.


• На сайце “Мартыралёг Беларусі” зьявяцца яшчэ блізу 60 тысячаў імёнаў рэпрэсаваных, 4.08.2007 • “Дарогу на Курапаты” пакажуць па беларускім тэлебачаньні?, 6.02.2007 • Рэжысэр фільма “Дарога на Курапаты” Міхаіл Жданоўскі згадвае гісторыю стварэньня стужкі, 17.05.2002 • Кніга “Дарога праз Курапаты” ў бібліятэцы “Свабоды”
XS
SM
MD
LG