Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць начнога эфіру – Валянцін Мацкевіч


Радыё Свабода Сёньня госьцем нашага начнога эфіру будзе эканамічны аналітык Валянцін Мацкевіч, які ўдзень адказаў на пытаньні наведнікаў нашага сайту.

У нашым апытаньні людзі скажуць, ці давяраюць яны заявам ураду пра гарантаваную энэргетычную бясьпеку Беларусі.

У "Начных досьледах" мы пагутарым пра перапрацоўку адкідаў.

У перадачы "Гукапіс" Аляксандар Памідораў працягне аповед пра гурт "Князь Мышкін", а ў "Начной чытанцы" прагучаць вершы Сяргея Законьнікава.

Пасьля 23-й гадзіны – агляд вашых лістоў у перадачы "Паштовая скрынка 111", "Падарожжа Свабоды" ў вёску Зялёны Бор Талачынскага раёну, у "Экспэртызе " – пра магчымыя наступствы рашэньня Дзярждэпартамэнту ЗША аб новых візавых абмежаваньнях для беларускіх афіцыйных асобаў, а таксама запіс онлайн-канфэрэнцыі з эканамічным аналітыкам Валянцінам Мацкевічам.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG