Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Аляксей Шыдлоўскі – з арышту пад арышт</B>


Радыё Свабода Суд Партызанскага раёну Менску прыгаварыў сёньня моладзевых актывістаў Аляксея Шыдлоўскага і Паўла Бараноўскага да 5 і 3 сутак адміністрацыйнага арышту адпаведна. Яны абвінавачаныя ў дробным хуліганстве.

Паводле рашэньня суду, 24 ліпеня Аляксей і Павал нецэнзурна лаяліся на адрас супрацоўнікаў міліцыі. Яны былі затрыманыя 24 ліпеня ў цэнтры Менску падчас расклейваньня апазыцыйных улётак.

25 ліпеня суд над імі быў адкладзены на 8 жніўня. Але ў той жа дзень Шыдлоўскі быў дастаўлены ў суд і асуджаны па абвінавачаньні ў дробным хуліганстве, якое, паводле міліцыі, было зьдзейсьненае 25 ліпеня. Сёньня тэрмін арышту Аляксея скончыўся, ён пад канвоем быў дастаўлены ў суд і атрымаў яшчэ 5 сутак, цяпер ужо за 24 ліпеня.

• З турмы на Акрэсьціна выйшлі Севярынец, Чарнышоў і Шэін, 7.08.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG