Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыю “зялёных” могуць ліквідаваць


Радыё Свабода Вярхоўны суд сёньня прызначыў дату разгляду пазову мінюсту аб ліквідацыі Беларускай экалягічнай партыі (БЭЗ). Слуханьне справы пачнецца 29 жніўня.

Паводле міністэрства юстыцыі ягоны пазоў аб ліквідацыі партыі грунтуецца на тым, што колькасны склад партыі меншы за мінімальна дазволены заканадаўствам – 1000 чалавек. Паводле зьвестак, пададзеных у міністэрства партыяй, колькасьць яе членаў складае 582 чалавекі. Міністэрства таксама падкрэсьлівае, што партыяй не былі створаныя менская гарадзкая і рэгіянальныя структуры ў большасьці рэгіёнаў краіны.

Сёньня ж занепакоенасьць наконт лёсу сваёй арганізацыі выказала старшыня Беларускай жаночай партыі “Надзея” Алена Яськова. 20 ліпеня прадстаўнікі партыі атрымалі ўказаньне міністэрства юстыцыі падаць да 8 жніўня поўны сьпіс членаў партыі. Паводле спадарыні Яськовай, "за такі кароткі тэрмін выканаць патрабаваньне проста нерэальна”. Яна ня выключае, што гэта можа стаць падставай для ліквідацыі партыі.

2 жніўня Вярхоўны суд на падставе пазову Міністэрства юстыцыі прыпыніў на 6 месяцаў дзейнасьць Партыі камуністаў беларускай.

• ПКБ ня мае права карыстацца сваімі рахункамі, 2.08.2007
XS
SM
MD
LG