Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Франака Вячорку апраўдалі


Любоў Лунёва, Менск Адміністрацыйная камісія Ленінскага райвыканкаму Горадні спыніла адміністрацыйную справу супраць моладзевага актывіста партыі БНФ Франака Вячоркі.

Франака абвінавачвалі ў парушэньні ўпарадкаванасьці жылых кварталаў гораду. Нагадаем: 9 чэрвеня ён удзельнічаў у флэш-мобе супраць разбурэньня гістарычнай часткі Горадні. Хлопец зь сябрамі расклейваў улёткі на фасады дамоў, што падлягаюць пад знос, з заклікам захаваць архітэктурна-гістарычную спадчыну.

Вячорку затрымалі разам зь ягоным сябрам Сьцяпанам Сьвідзерскім. У хлопцаў у заплечніках знайшлі некалькі ўлётак. Сьцяпана пазьней пакаралі штрафам на 124 тысячы рублёў.

Справу супраць Франака Вячоркі спынілі. Франак пракамэнтаваў рашэньне адміністрацыйнай камісіі:

“Сытуацыя ў краіне, яе вектар мяняюцца амаль штодня. Гэтыя мясцовыя чыноўнікі самі ня ведаюць, што рабіць, якія даваць прысуды. Мы сёньня вельмі добра падрыхтаваліся. Падрыхтавалі выступ сьведкі. Думаю, што адміністрацыйная камісія не была гатова да такой добрай абароны. Яны ня мелі ніякіх доказаў маёй вінаватасьці”.

Адміністрацыйная камісія Ленінскага райвыканкаму Горадні спыніла справу з фармулёўкай: “зь недаказанасьці складу правапарушэньня”.

• У Горадні затрыманыя Ф.Вячорка і С.Сьвідзерскі , 9.06.2007 • “Горад сьвятога Губэрта” – пра гарадзенскую рэканструкцыю , 03.08.2007 • У Горадні зруйнавалі флігель палацу каралеўскага адміністратара, 01.08.2007 • За рэканструкцыяй у Горадні наглядае менскі археоляг, 31.07.2007 • Горадня: устаноўчы сход прагаласаваў за мясцовы рэфэрэндум, 26.07.2007 • У Горадні зьявіліся графіці з крытыкай рэканструкцыі, 18.07.2007 • Англамоўны сайт абаронцаў гарадзенскай архітэктуры, 17.07.2007 • Горадня: выстаўлены на аўкцыён помнік архітэктуры, 16.07.2007 • У цэнтры Горадні не спыняецца рэканструкцыя і пратэсты супраць яе , 12.07.2007 • Горадня: Партрэты кіраўнікоў гораду выкарысталі ў флэш-мобе, 10.07.2007 • На Франака Вячорку заведзеная адміністрацыйная справа, 10.07.2007 • Горадня: затрыманых удзельнікаў флэш-мобу выпусьцілі з пастарунку, 03.07.2007 &#149 Горадня: пратэст супраць разбурэньняў скончыўся затрыманьнямі, 03.07.2007 • Каму выгадна руйнаваньне Горадні?, 22.06.2007 • Горадня: гісторыкі прапануюць не руйнаваць, а адбудоўваць, 21.06.2007 • Пікетаваць у Горадні ў найбліжэйшыя выходныя не дазволілі, 20.06.2007 • Горадня: памятны знак на месцы зруйнаванага дому прастаяў некалькі гадзінаў, 15.06.2007 • У Горадні прайшлі мастацкія акцыі ў абарону старога гораду, 11.06.2007 • Удзельнікаў акцыі "Абаронім Горадню разам" затрымалі да яе пачатку, 04.06.2007 • Зварот супраць разбурэньня старой Горадні падпісалі 789 чалавек, 29.05.2007 • Горадня: як спыніць разбурэньні ў гістарычнай забудове?, 27.05.2007 • У Горадні разбураць камяніцу ХІХ стагодзьдзя, 25.05.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG