Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

<B>Госьць на Свабодзе – Валянцін Мацкевіч</B>


Радыё Свабода У чацьвер, 9 жніўня, ад 13.00 да 14.00 са слухачамі Свабоды будзе размаўляць Валянцін Мацкевіч.

Яму 54 гады, нарадзіўся ў Чашніках. Пасьля сканчэньня Беларускага політэхнічнага інстытуту працаваў у будаўнічых арганізацыях і ў энэргетычнай сыстэме, у Дзяржаўным камітэце нафтапрадуктаў і – да 2004 году – у Міністэрстве энэргетыкі Рэспублікі Беларусь.

Валянцін Мацкевіч стаяў ля вытокаў БСДГ, ачольваў адну зь менскіх раённых суполак БНФ, цяпер беспартыйны.

У інтэрвію “Свабодзе” па выніках беларуска-расейскага паліўнага канфлікту Валянцін Мацкевіч сказаў: “Шмат хто лічыць, што расейцы паставілі Лукашэнку на месца, і гэта вельмі добра. Насамрэч тут вялікая небясьпека для нашай дзяржавы: Расеі не Лукашэнка патрэбен – Расеі патрэбна Беларусь”.

Валянцін Мацкевіч будзе размаўляць са слухачамі Свабоды па менскім тэлефоне (8-017) 266-39-52. Пытаньні яму можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 266-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту (rferl.minsk@gmail.com).
XS
SM
MD
LG