Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Наваполацак: начное затрыманьне актывіста </B>


Радыё Свабода, Наваполацак Сёньня ў Наваполацку ўначы быў затрыманы грамадзкі актывіст Аляксей Трубкін.

Ён ішоў па вуліцы Алімпійскай. Спыніў міліцэйскі патруль. Пасьля, без усялякіх тлумачэньняў з боку міліцыянтаў, Аляксея абшукалі.

У адной з кішэняў міліцыянты знайшлі некалькі налепак зь лягатыпам Эўрапейскага маршу за свабоду. Гэта й стала нагодаю для затрыманьня. Актывіст быў дастаўлены ў пастарунак, дзе на яго склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні – за распаўсюд друкаваных матэрыялаў без выходных зьвестак.

Актывіст лічыць затрыманьне беспадстаўным, бо ён нічога не распаўсюджваў. Маглі пераканацца ў гэтым і самі работнікі міліцыі, якія адразу ж пасьля затрыманьня агледзелі слупы на вуліцы Алімпійскай і ня выявілі на іх згаданых налепак.

 Наваполацак, 8.08.2007. Грамадзкі актывіст Аляксей Трубкін Затрыманы грамадзкі актывіст Аляксей Трубкін
XS
SM
MD
LG