Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італьянскія байкеры прысьвячаюць мататур ахвярам Хірасімы і Чарнобылю


Радыё Свабода, Менск У Італіі стартаваў 20000-кілямэтровы эўразійскі мотапрабег “Вэнэцыя – Чарнобыль – Хірасіма”. Распачатае 6 жніўня на вэнэцыянскай плошчы Сан Марка мотападарожжа пройдзе праз многія краіны абодвух кантынэнтаў, у тым ліку й празь Беларусь, і завершыцца ў японскім горадзе Хірасіма ў сярэдзіне верасьня – падае японскі інтэрнэт-рэсурс www.kyodo.co.jp

Паводле італьянскага друку, невялікая каманда байкераў, якая складаецца з адваката Мікеле Арланда, хірурга Карла Маскарыні, журналіста Маўрыцыа Бэнвэнуці ды японскага тэлеапэратара Мазата Асіда, робіць падарожжа на матацыклах BMW R 1200. Матацыклісты прысьвячаюць сваю акцыю ахвярам радыяцыі ў Японіі і Беларусі.

“Мы ўзялі з сабой у падарожжа вялікіх папяровых журавоў - арыгамі. У Хірасіме гэтыя арыгамі, размаляваныя чарнобыльскімі дзецьмі, будуць разьмешчаны ля помніка юным ахвярам ядзернай бамбардзіроўкі 6 жніўня 1945 году, – кажа 46-гадовы мэдык Маскарыні. Ён таксама дадае, што байкеры мяркуюць сабраць у часе свайго падарожжа ахвяраваньні ў фонд дзіцячага дому ў беларускім мястэчку Круглае.

Як сьведчаць удзельнікі экстрымтуру, яны рыхтаваліся да падарожжа цягам году. Самая невядомая, авантурная і тэхнічна складаная частка маршруту, паводле іхных слоў, – па дарогах Сібіры і Манголіі.
XS
SM
MD
LG