Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: міліцыянты злавілі Мірона?


Радыё Свабода, Віцебск Учора каля шостай гадзіны вечара побач з будынкам абласной статыстычнай управы міліцыя затрымала 18-гадовага хлопца з прозьвішчам Барадзенка. Яго падазраюць у вывешваньні бел-чырвона-белага сьцяга на мачце антэны “МТС”.

Бел-чырвона-белы сцяг быў узьняты над будынкам Цэнтральнай статыстычнай управы, што на вуліцы Леніна, каля паловы на шостую. Ён пралунаў над горадам з паўгадзіны. Потым яго зьнялі супрацоўнікі Міністэрства надзвычайных сытуацыяў пры дапамозе пажарнай машыны з лесьвіцай. Гэтым разам каля сьцяга не было традыцыйнай цыдулкі, якую звычайна пакідае Мірон.

Пакуль не вядома, што чакае затрыманага.

З таго часу, калі першы сцяг быў вывешаны Міронам у Лёзна больш за 11 гадоў таму, супрацоўнікі міліцыі шукаюць, хто узьнімае бел-чырвона-белыя сьцягі ў самых цяжкадаступных месцах – на дахах, антэнах і электрычных дратах пад вялікай напругай.

Віцебск, 7.08.2007. Бел-чырвона-белы сцяг быў узьняты над будынкам Цэнтральнай статыстычнай управы Гэтым разам каля сьцяга не было традыцыйнай цыдулкі, якую звычайна пакідае Мірон
XS
SM
MD
LG